Я ГЭТЫ КРАЙ РАДЗІМАЮ ЗАВУ
Тэматычны дзень ”Я гэты край Радзімаю заву“ прайшоў 12 жніўня ў прышкольным лагеры ”Сонейка“ ДУА ”Яноўская яслі-сад - базавая школа імя М.Л.Цурана Сенненскага раёна“. Усе мерапрыемствы тэматычнага дня былі накіраваны на выхаванне любові да Радзімы, культурнай спадчыны роднага краю, беражлівых адносін да прыроды. У час мерапрыемстваў выхаванцы пазнаёміліся са старонкамі гісторыі аграгарадка Янова, прыроднымі аб'ектамі, гісторыяй і сучаснасцю устаноў культуры аграгарадка. Пераможцы інтэлектуальнай гульні ”Гісторыя і культура аграгарадка Янова“ атрымалі дыпломы. |