Кожны верасень напрацягу сямі гадоў ансамбль барабаншчыц ”Феерыя“ Сенненскага РЦДіМ удзельнічае ў абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сельскагаспадарчай прамысловасці ”Дажынкі“. Падчас урачыстага шэсця дзяўчаты заўжды ўзначальваюць дэлегацыю свайго раёна, што вельмі пачэсна і адказна.
Абласны ўзровень фестываля дазваляе выхоўваць у падлеткаў, якія прымаюць у ім удзел, павагу да чалавека працы, зацікаўленасць да вывучэння гістарычнай спадчыны раённых цэнтраў Віцебшчыны.
На фото ДАЖЫНКІ-2021, г.п. Шуміліна. Ансамбль барабаншчыц ФЕЕРЫЯ