Новость: Гонар і надзея землякоў
(Категория: Разное)
Добавил Admin
Tuesday 21 September 2021 - 05:14:06

Гонар і надзея землякоў


17 верасня ўпершыню ў гісторыі нашай краіны адзначалася дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства.
Ва ўсіх кутках нашай краіны прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай знамянальнай падзеі. Галоўная ўрачыстасць з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў гэты дзень прайшла ў найбуйнейшым культурна-спартыўным комплексе Беларусі ”Мінск-Арэна“.

У канцэртнай праграме выступілі вядучыя мастацкія калектывы, салісты, лепшыя навучэнцы - дыпламанты розных дзіцячых творчых конкурсаў. У іх выступленнях прагучалі творы, прысвечаныя Беларусі-адзінай, магутнай і гасціннай, якая працягвае руку сяброўства ўсім народам і суседзям, усім, хто жадае жыць на зямлі мірна.

Самым кранальным і яркім момантам для сенненцаў, якія глядзелі трансляцыю свята па тэлебачанні, было выступленне Дзмітрыя Ільюшэнкі, выхаванца Сенненскай школы-інтэрната, які сёлета скончыў 9 класаў. Чытальніцкі талент хлопчыка неаднаразова адзначаўся на рознаўзроневых конкурсах. Гэта перамогі ў раённым фестывалі дзіцячай творчасці ”Ранішняя зорка“, у абласных і рэспубліканскіх фестывалях ”Добры дзень, свет!“ , ”Жывая класіка“, ”Вясёлкавы карагод“.

Выдатнае валоданне роднай мовай, уменне трымацца на вялікай сцэне, асаблівы прыродны артыстызм (гэта таксама адзначыў і вядучы акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Генадзь Аўсяннікаў) выклікалі гонар землякоў і надзею, што далейшы лёс Дзмітрыя будзе звязаны з тэатральным мастацтвам, якое прапагандуе і ўвекавечвае творы класікаў беларускай літаратуры.

В. Каржыцкая, намеснік дырэктара Сенненскага РЦДіМ
 
На фота Дзмітрый Ільюшэнка і вядучы акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы Генадзь Аўсяннікаў




Источник этой новости Сайт отдела по образованию Сенненского РИК
( http://senno-roo.vitebsk.by/news.php?extend.636 )


Время генерации: 0.0156 сек., 0.0019 из этого заняли запросы. Запросов БД: 8. Использовано памяти: 1,441кБ