Новость: Летнее оздоровление
(Категория: Разное)
Добавил Admin
Tuesday 17 August 2021 - 06:13:31


ПАДАРОЖЖА ПА ЭТНАГРАФІІ 

16 жніўня выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера ”Сонейка“ ДУА ”Яноўская яслі-сад - базавая школа імя М.Л.Цурана Сенненскага раёна“ у тэматычны дзень ”Свет краязнаўства“ наведалі гісторыка-краязнаўчы куток ”Беларуская хатка“, які створаны на базе ўстановы адукацыі. 

Тут можна было пакруціць кола калаўрота, палюбавацца прыгожымі ручнікамі, падзорнікамі, сурвэткамі, патрымаць у руках верацяно, вілкі, чапялу, стрыгач ці серп, узважыць рэчы з дапамогай бязмена, зачарпнуць апалонікам у чыгун, запаліць старажытны ліхтар, прасеяць муку праз рэшата і замясіць цеста ў дзежцы, даведацца аб прызначэнні ступы, бойкі, праса, каромысла, праніка і качалак, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, агледзець сялянскі гардэроб. 

Выхаванцы пазнаёміліся са звычаямі дэкаратыўнага аздаблення беларускай хаты, традыцыйным інтэр’ерам сялянскай хаты, пазнаёміліся з духоўнай спадчынай роднай зямлі, абрадамі і святамі беларусаў, пашырылі свае веды па беларускай этнаграфіі.



Источник этой новости Сайт отдела по образованию Сенненского РИК
( http://senno-roo.vitebsk.by/news.php?extend.623 )


Время генерации: 0.0181 сек., 0.0033 из этого заняли запросы. Запросов БД: 8. Использовано памяти: 1,441кБ